Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З глыбіні сівых стагоддзяў....

Дата: 30 октября 2015 в 21:24, Обновлено 30 октября 2015 в 21:48
561 просмотр

Край непаўторны, наш край ваўкавыскі,
Надоўга сваю захаваў прыгажосць.
Каб той, хто далёка, і тыя, хто блізка,
Заўсёды вярнуцца маглі ў маладосць.
Можна бясконца гаварыць аб духоўна - маральным выхаванні, аб патрыятызме, абуджаючы іх у душах нашых грамадзян, але калі словы не падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі, то ўсё гэта будзе выглядаць, не больш чым, проста словы.

Ні ў каго не выклікае сумнення той факт, што далучэнне да культуры варта пачынаць з самага ранняга дзяцінства. Адраджэнне і развіццё духоўна-маральных каштоўнасцяў, неабходнасць фарміравання грамадзянска-патрыятычнай свядомасці ў моладзі неабходна вырашаць з дапамогай вывучэння прыроды, помнікаў, гісторыі, знакамітых і цікавых людзей свайго краю. Таксама вельмі важна, каб дзеці ведалі і заўсёды памяталі тых, хто змагаўся за родную зямлю і даў нам магчымасць жыць, вучыцца і працаваць, марыць, радавацца жыццю. Вырашэнню гэтай задачы спрыяюць музеі ўстаноў адукацыі, экспазіцыі якіх заснаваныя на краязнаўчым матэрыяле.
29.10.2015 года вучні 2-6 класаў нашай школы наведалі музей імя Баграціёна ў горадзе Ваўкавыску і музей гімназіі №1. Экспазіцыя «Старажытны Ваўкавыск» размешчана ў новым будынку музея. У яе аснову ляглі прадметы, знойдзеныя археолагамі ў перыяд раскопак старажытнага ваўкавыскага гарадзішча. Нібыта гістарычную вандроўку на машыне часу здзейснілі вучні, наведаўшы экспазіцыію “Назад у СССР”.
“Ці ведаеце вы каго называюць земляком? А славутых землякоў можаце назваць?” менавіта такімі словамі гасцінна сустрэў нас П.П. Эльяшэвіч, кіраўнік музея гімназіі і паказаў свет зоркі-далекай і блізкай. Зоркі ваўкавычаніна і масквіча А. Дзядзюшкі"Когда люди выбирают профессию актёра, то все подспудно подразумевают, что хотят стать знаменитыми. Но с возрастом приходит мудрость, и об известности уже не думаешь, а просто занимаешься своим любимым делом."
Александр Дедюшко, 3 августа 2007
Затым мы наведалі гістарычную экспазіцыю і даведаліся аб байцах рэгулярнай арміі, партызанах і падпольшчыках, тылавіках і ўсіх тых, хто набліжаў Дзень Перамогі - ветэранах вайны, хто жыў і жыве з намі побач.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.