Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Школьный музей

Дата: 9 апреля 2014 в 11:21, Обновлено 17 января 2022 в 16:49
Кіраўнік музея
Багдан Людміла Паўлаўна
Кантактны тэлефон - 60793

Тэма ўсіх экспазіцый: “Побыт сялян XVIII стагоддзя”

Мэта: давядзенне да свядомасці маладога пакалення, што нашы прадзеды былі працавітымі, таленавітымі, разумнымі, добразычлівымі людзьмі, што  імі патрэбна ганарыцца і заўсёды памятаць.

Музейная экспазіцыя прысвечана апрацоўцы ільну. Тут можна ўбачыць прылады працы, якія зрабілі сваімі рукамі нашы прадзеды і на якіх апрацоўвалі лён. Потым з нітак ільну ткалі матэрыял, прыгожыя дываны з рознымі ўзорамі. З матэрыялу шылі адзенне і захоўвалі адзенне і дываны ў куфрах. Экспазіцыя адказвае на пытанне: “Як атрымліваліся розныя  зары на посцілках-дыванах?”

Экспазіцыя “Галоўны пакой беларускай хаты” адказвае на пытанні: “Дзе спалі нашы продкі?”, “На чым спалі?”, “Дзе елі?”, “Дзе захоўвалі свае рэчы?” Самае галоўнае, што экспазіцыя пазнаёміць з саломай і сенам, якімі напханы сяннік і падушкі, льняная простыня, якой засцілалі ложак давалі людзям здароўе. Тут можна паглядзець на этажэрку для рэчаў, якаязроблена  без ніводнага цвіка і клею.

Экспазіцыя “Куток гаспадыні”

адказвае на пытанні: “Дзе варылі ежу?”, “У чым варылі?”, “Што елі?” Вучні пазнаёмяцца з посудам нашых прадзедаў, даведаюцца, што ў гліняных збанках малако не псуецца, што пасоленыя агуркі ў бочках да вясны захоўваюцца цвёрдымі і смачнымі.

Экспазіцыя “Куток гаспадара” 

знаёміць з прыладамі працы, якія зрабілі сваімі рукамі прадзеды. Пры дапамозе гэтых прыладаў рабілі цэглу з гліны, касілі, прасавалі адзенне, мылі бялізну, шылі абутак, капалі торф,  кім палілі ў печы зімой.

Экспазіцыі “Ручнікі – рэкі льняныя”, “Вышыўка бабулінымі рукамі”

расказвае пра любімы занятак прабабак – папрадухі. На папрадухах прабабкі пралі, вязалі, вышывалі, спявалі, танцавалі, бо прыходзілі хдопцы з гармонікам, знаёміліся з хлопцамі з  іншых вёсак, выходзілі замуж за гэтых хлопцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.