Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны экаўрок "Захавальнікі вады"

Дата: 3 декабря 2015 в 09:00, Обновлено 3 декабря 2015 в 09:25
680 просмотров

23 лістапада 2015 года ў Рэплеўскай школе на ўроку біялогіі ў 8 класе быў праведзены міжнародны экаўрок "Захавальнікі вады".

Міжнародны таму, што ў перыяд з 14 па 24 лістапада 2015 г. падобныя ўрокі праводзіліся ў сямі краінах свету: Расіі, Казахстане, Беларусі, Азербайджане і іншых краінах СНД.

Мэта ўрока – выхаванне ў вучняў беражлівых адносін да вады. Вучням была прадстаўлена прэзентацыя з вельмі цікавым матэрыялам аб водных рэсурсах планеты і Беларусі, аб спосабах эканоміі вады ў быце.

На ўроку вучні складалі праект па захаванні вады з малюнкамі, вершаванымі  радкамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На заключным этапе ўрока кожны вучань зрабіў сабе покетмод (кішэнную кніжачку) з раздатачнага матэрыялу. У гэтай кніжачцы, ярка ілюстраванай, дадзены парады па захаванню вады, яе эканомій ў быце. Пасля апытання вучняў выяснілася, што ўрок усім спадабаўся, асабліва творчая частка – складанне праекта па захаванню вады.

Рэплеўская школа пасля правядзення экаўрока атрымала падзячнае пісьмо, а настаўнік – Сямак Віктар Эдуардавіч – дыплом удзельніка правядзення міжнароднага экаўрока.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.