Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

А в субботу у нас..

Дата: 8 февраля 2016 в 15:20
471 просмотр

Через годы, через расстоянья,
На любой дороге, в стороне любой
Школе ты не скажешь до свиданья,
Школа не прощается с тобой!
Менавіта словы гэтай песні аб’ядналі выпускнікоў Реплеўскай СШ розных пакаленняў. Тых, хто сядзеў за партамі 50 гадоў таму назад, і тых, хто пакінуў сцены гэтай школы яшчэ зусім нядаўна: год назад. Успаміны школьных гадоў, праведзеных разам, якія кранаюць душу...
Як прыемна бачыць, што вашы равеснікі змяніліся, набылі жыццёвы вопыт, але такія ж забіяцкія ўсмешкі і тыя ж іскры ў вачах. І колькі кур'ёзаў і камічных гісторый адбылося ў жыцці!
А як б'ецца сэрца! Бо за суседняй партай сядзіць першая Любоў.
Школа … Тут прайшлі лепшыя гады жыцця - першае каханне, сталенне, юнацтва. Настаўнікі і аднакласнікі - гэта тыя людзі, якія фарміравалі асобу. Яны ўнеслі першае зерне разумення, першую жыццёвую мэту чалавека. Не паважаць іх - значыць, не паважаць самога сябе. Сустракаючыся з аднакласнікамі, проста ўспамінаем мінулае. Гэтыя ўспаміны радняць, грэюць душу і вяртаюць туды, куды не купіш ўжо білета. І кожная сустрэча - гэта вялікая радасць. Нават тыя аднакласнікі, якіх жыццё занесла далёка-далёка, спрабуюць прыехаць у родную школу, каб убачыцца з усімі намі. І селета менавіта вучні 11 класа, разам са сваімі школьнымі таварышамі і настаўнікамі на гэты вечар ператварылі школу ў імправізаваны Парк дзяцінства, парк успаміну той эпохі, тых пачуццяў, тых эмоцый, лесу і часу ў якім прайшлі школьныя гады.
Утульная актавая зала змагла змясціць ўсіх жадаючых сустрэцца з роднай школай, любімымі настаўнікамі і аднакласнікамі. І раптоўна школа напоўнілася шчаслівымі выпускнікамі мінулых гадоў, іх прамяністымі ўсмешкамі, цудоўнымі яркімі букетамі.
Са сцэны гучала мноства выдатных віншаванняў, слоў шчырай падзякі і, вядома ж, музыка, любоў да якой з ранняга дзяцінства прывіваюць нашы выдатныя педагогі. Вечар усмешак, шчасця і нават слёз, вядома ж, толькі ад самых добрых і незабыўных успамінаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.