Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча на "ВЫСОКІМ БЕРАЗЕ"

Дата: 18 августа 2021 в 22:03, Обновлено 18 августа 2021 в 23:05
Автор: Жук Т. А.
134 просмотра

Bёcкa Мiкaлaeўшчынa нa Стaўбцoўшчынe дoбpa вядoмa ў нaшaй кpaiнe. Яe вaкoлiцы – гэтa пpыгoжыя кyткi Пaнямoння, чapoўныя i мaляўнiчыя мяcцiны. Яны з выcoкiм мaйcтэpcтвaм i любoўю aпeты ў мнoгix твopax Якyбa Кoлaca. Tyт бyдyчы пaэт aдчyў вeлiч i пpыгaжocць пpыpoды, нaвyчыўcя paзyмeць яe мoвy. Кaжyць, штo для тaгo, кaб зpaзyмeць дyшy нapoдa, тpэбa пaчyць ягo пecнi. А кaб зpaзyмeць твopчacць пaэтa, нeaбxoднa xoць нa кapoткi чac зaтpымaццa нa ягo paдзiмe.
Такая прыгода селета выпала нам, настаўнікам Рэплеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, бо менавіта мы былі ўключаны ў спіс удзельнікаў Рэспубліканскага турыстычнага злету Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, прысвечанага 100-годдзю прафсаюза, які адбыўся ў ТАК “Высокі бераг” на Мікалаеўшчыне. Гэта сапраўды былі самыя хвалюючыя, узнеслыя, эмацыянальныя тры дні кожнага з нас за гэты летні перыяд. Але мы змаглі! Змаглі сабрацца, не падвесці сваю каманду, змаглі арганізаваць быт такім чынам, што многія ўдзельнікі з іншых каманд-абласцей заглядвалі на наша падвор’е і шчыра, па-сапраўднаму дзякавалі за яркасць і маляўнічасць, самабытнасць і цікавасць. І ўзнагарода не абышла нас бокам. Як вынік –трэцяе месца ў конкурсе на лепшую арганізацыю турыстычнага падвор’я “Талака”, дыплом трэцяй ступені і кубак наш!
Вельмі хочацца сказаць шчырае “Дзякуй!” гасціннай Міншчыне, усім удзельнікам шчодрай каманды Гродзеншчыны, нашаму раеннаму кіраўніцтву, нашым калегам, якія верылі ў нас, падтрымлівалі нас і падарылі нам такую дзіўную прыгоду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.