Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Па нязведаным мясцінам” Белавежскай пушчы ў рамках Года культуры.

Дата: 15 мая 2016 в 19:28, Обновлено 17 мая 2016 в 21:17
567 просмотров

Беларусь…. Якая прыгожая, светлая краіна. Жывем мы сярод гэтай чароўнай, багатай прыроды і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе хараства. Апазнаць яе можна дзякуючы экскурсіям, паходам па родным краі. Вось і вучні Рэплеўскай СШ вырашылі здзейсніць падарожжа “Па нязведанным мясцінам” Белавежскай пушчы.
Наша паездка пачалася з наведвання горада Свіслач, а менавіта з “Алеі помнікаў”. Наведваючы многія гарады, ні разу не бачылі, каб у адным месцы знаходзілася адначасова 5 помнікаў. Дырэктар Свіслацкага раённага цэнтру турызма і краязнаўства Шыманюк І.П. расказала нам аб заснаванні горада, аб яго гісторыі. Многія помнікі былі ўзведзены ў гонар людзей, якія пражывалі на тэрыторыі горада і зрабілі вялікі ўклад у яго развіцце, але таксама і ў гонар тых людзей, якія паўплывалі на жыццё і развіцце цэлай краіны. Наступным прыпынкам быў манумент “Асілак”, які ўразіў нас сваёй велічнасцю.
Наша вандроўка прадоўжылася ў музеі лесу, які знаходзіцца ў ДУА "Вучэбна – педагагічны комплекс Дабравольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Вучні і настаўнікі прыклалі шмат намаганняў, каб стварыць гэты музей. Там сабраны многія віды дрэў і раслін, насякомых, птушак, дзікіх жывелы. Асобную экспазіцыю музея займае фотавыстава выпускніка Шыманчука Дзмітрыя. Фотаздымкі былі зроблены на тэрыторыі Белавежскай пушчы, на якіх адлюстравана ўся прыгажосць і непаўторнасць прыроды.
Далей мы адправіліся ў сядзібу графа Тышкевіча - гэта цудоўнае месца для адпачынку. Наш экскурсавод расказала аб самім графе Тышкевічу і яго лёсе. Цяпер там зроблены гасцінічны комплекс. Агледзеўшы сядзібу, мы рушылі ў накірунку дзяржаўнай мяжы а паміж Беларуссю і Польшчай. На пагранічнай заставе “Магілёўская” нам правялі экскурсію, расказалі аб працы на мяжы, прадэманстравалі работу сабак, якія ловяць парушальнікаў.
Потым нам выдаўся шанц адпачыць. Мы маглі схадзіць у краму, перакусіць, спакойна пасядзець у кампаніі. Але доўга сядзець нам не прыйшлося, мы адправіліся ў глыб Белавежскай пушчы і прыбылі да экалагічнай сцежкі “Языческая дубрава”, якая таксама мае сваю гісторыю. Калі мы ішлі, экскурсавод усю дарогу распавядала нам аб дрэвах, якія пражылі ўжо не адну сотню гадоў, пра вялізныя камяні, аб самой мясцовасці, аб яе флоры і фаўне, аб велічных дубах, аб тым, як змянялася прырода на працягу многіх гадоў. Спевы птушак, шолахі ў кустах, шум дрэў, кветкі— усе гэта зрабіла на нас непаўторнае ўражанне. Канчатковай станцыяй нашай экскурсіі быў Музей адной сядзібы ў в.Рудня, дзе мы назіралі многія рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, і якія мы нават цяпер можам знайсці ў сваіх бабуляў і дзядуляў.
Наша падарожжа было незабыўным і займальнай, мы былі ў захапленні ад убачанага. Стомленыя, але задаволеныя, мы адправіліся дахаты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.