Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

А у суботу у нас было

Дата: 23 февраля 2014 в 23:37, Обновлено 24 февраля 2014 в 00:34
580 просмотров

«Папа может, папа может, все, что угодно,
Плавать брассом, спорить басом, дрова рубить!
Папа может, папа может быть кем угодно,
Только мамой, только мамой не может быть!”

     Так пяецца  амаль у адзінай песні пра тату,  і сапраўды тата можа ўсе, на ўсе ен здольны  і нават мамай, калі гэта патрэбна, можа быць.  Напярэдадні Дня  абаронцы  Айчыны (22 лютага)  яшчэ раз  у гэтым  упэўніліся   ўсе вучні і настаўнікі Рэплеўскай СШ.  Настаўнікі пачатковых класаў запрасілі пачаткоўцаў  на свята “Разам з татам”.  Разам з татам прыйшлі хлопчыкі, якія удзельнічалі  ў спаборніцтвах,  дзяўчынкі,якія падрыхтавалі татам і  хлопчыкам музычныя прывітанні і віншаванні  і мамы, якія ў гэты дзень былі ў  групе падтрымкі. 

Сем’і   Дулуб, Трайгель, Андрэйчык  заўседы першыя, усе  яны паспяваюць:  на калгасных палетках  старанна  працуюць таты,  спрытна увіхаючыся  каля складанай  сучаснай тэхнікі,  а якіх ляшчоў, самоў прывозяць  са свайго  захаплення,  і  часу хапае ў іх на ўсе.   Вось і ў суботу  на спаборніцтва выйшлі  дзве каманды  “Страла”   і   “Ракета”.  З пераменнай паспяховасцю  спаборнічалі каманды,  шчыра   па-сапраўднаму   гулялі таты са сваімі дзецьмі.    Хакей, бабслей,  слалам,  пераправа….  Гэта далека не ўвесь пералік  тых  конкурсаў, якія  пакарыліся нашым   дарослым і малым абаронцам Айчыны.   І  задумалася журы, калі  традыцыйны  салат  “Аліўе” , прыгатаваны  камандамі,   быў так нетрадыцыйна  ўпрыгожаны , што нават не хацелася  парушаць  прыгажосць   кулінарнага адзінства. 

  Менавіта так мы хацелі  павіншаваць самага ўнікальнага чалавека на свеце . Чалавека , якім захапляемся і шануем , таму што ведаем яго з самага дзяцінства.   Мы  хацелі  перад усімі  сказаць дзякуй свайму бацьку за яркія моманты дзяцінства - тыя карцінкі , з якіх складваецца калейдаскоп шчасця ; за наш цёплы ўтульны дом ; за маміны ўсмешкі; за тыя веды , уменні і вопыт , якія тата перадае нам.
   Тата , мы  жадаем  табе заставацца паспяховым і мудрым , і заўсёды адчуваць цябе здаровым і шчаслівым.

  Пасля спартыўнага свята для татаў, прайшла забаўляльная праграма для хлопчыкаў "А, ну - ка мальчики". Будучым абаронцам Айчыны было прапанава шэраг заданняў, якія хочацца адзначыць былі зусім не мужчынскімі. Аднак яны з імі справіліся на выдатна. а завяршыўся наш суботні дзень тэматычным вечарам.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.