Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

…На вуліцы гармонь грае, пайду выйду пагуляю……

Дата: 10 апреля 2013 в 21:12, Обновлено 10 апреля 2013 в 23:39
1 003 просмотра

…На вуліцы гармонь грае, пайду выйду пагуляю…… Папрадухі. Што гэта такое? А вось вучні Рэплеўскай сярэдняй школы не толькі ведаюць, але нават і з'яўляюцца ўдзельнікамі дадзенага абраду. Звычайна папрадухі былі ў зімовы час, паміж калядамі і вялікім пастом. Дзяўчаты збіраліся па чарзе ў адной з хат, бралі з сабой якую - небудзь работу: вышыўку, шыдэлка, пражу і інш. Да іх прыходзілі хлопцы і яны пачыналі тады ладзіць забавы:гулялі спявалі, танцавалі. Жарты, смех, песні. Менавіта такімі зімовымі вечарамі моладзь засвойвала ад старэйшых тое неацэннае багацце і вечную прыгажосць, якую называюць беларускім фальклорам.Члены аб’яднання па інтарэсах “Гісторыкі і краязнаўцы” пад кіраўніцтвам Багдан Л.П. і Каханскай С.В. аднавілі абрад “Папрадухі” сёння. Як сказала жыхарка аг.Рэпля, мясцовая майстрыха, народная ўмельца, у мінулым актыўная удзельніца папрадух Барташэвіч Яніна Вайцехаўна: “Гледзячы на вас, я быццам бы вярнулася ў сваю маладосць…” Ну, а завяршылася наша мерапрыемства сумесным танцам “Кракавяк” вучняў і гасцей школы. … На вуліцы гармонь грае, пайду выйду пагуляю…..

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.