Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Час паэзіі

Дата: 4 февраля 2015 в 09:13
Автор: Сетько В. И.
318 просмотров

31 студзеня 2015 у Ваўкавыскай рённай газеце "Наш час" быў надрукаваны верш нашага настаўніка біялогіі і хіміі Сямака Віктара Эдуардавіча

Шчасце

Калі бывае вольная хвілінка

І думкі самі па сабе бягуць,

Я думаю: чаму расце травінка?

А людзі для чаго ў нас жывуць?

 

У кожнага свая на гэта думка,

Гіпотэз, версій будзе цэлы штат.

Адны гавораць: каб смяяцца гулка

Другія мараць: вось каб грошай шмат!

 

Што да мяне – дык тут няма сумненняў,

І шчасця большага не адшукаць,

Чым продкам быць наступных пакаленняў,

Каб дзетак мілых, любых гадаваць!

 

Упэўнен я, што ў гэтым шчасце, радасць -

Жыць для дзяцей і ўсё ім аддаваць.

Калі ж настане восень жыцця – старасць,

Унукаў сваіх будзем пеставаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.