Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сустрэча з паэтам

Дата: 11 июня 2015 в 08:47, Обновлено 15 июня 2015 в 09:52
Автор: Сетько В. И.
404 просмотра

10 чэрвеня ў Рэплеўскай СШ адбылася сустрэча з паэтам Ваўкавышчыны Віктарам Георгіевічам Курловічам. Паэт расказаў аб сваім творчым шляху, чытаў шмат сваіх вершаў на тэмы патрыятызму, кахання, былі вершы і гумарыстычнага накірунку. Усе вершы вучні суправаджалі апладысментамі. Прысутныя праслухалі песню "Вярэйкі", словы да якой напісаў Віктар Георгіевіч. Вучні з лагера працы і адпачынку рашылі падарыць для роднай школы першы зборнік вершаў паэта "Пах медуніцы". Сустрэча ўсім прысутным аставіла незабываемае ўражанне, заставіла задумацца, а дзесьці і ўсміхнуцца. Напрыканцы сустрэчы задавалася шмат пытанняў, на якія сам Віктар Георгіевіч і яго жонка Вольга Мікалаеўна ахвотна і падрабязна адказвалі. Нікому не хацелася развітвацца, і замест запланаваных 45 хвілін сустрэча працягвалася амаль паўтары гадзіны! На развітанне паэт і яго жонка атрымалі ад удзячных слухачоў шмат кветак. Пасля развітання паэт казаў, што яму таксама было вельмі прыемна сустрэцца з Рэплеўскімі школьнікамі, дарослымі, прысутнымі ў зале. Ён усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў дзецям, якія яго натхняюць таксама і на напісанне вершаў! Раім і іншым школам запрашаць паэта, ён з задавальненнем прыедзе, і сустрэча вам запомніцца надоўга!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.