Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2019 в 13:56, Обновлено 22 февраля 2019 в 11:29
444 просмотра

Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.

Уладзімір Караткевіч

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Вучні нашай установы адукацыі  не маглі застацца па-за ўдзелам святкавання гэтай даты. Для іх педагогі правялі шэраг мерапрыемстваў, якія яшчэ раз прадэманстравалі прыгажосць і мілагучнасць роднай мовы.

Цікава, весела і з запалам прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы ў  школе. Вучні 5,6,7 класаў паказалі, што родная мова жыве. Слова беларускае для кожнага чалавека важна мець свае карані, размаўляць на мове сваіх продкаў, якая звязала нас моцна і назаўсёды з роднай зямлёй. У кожным слове, якое збярог мой народ, ёсць нешта таямнічае, цікавае. Слова вядзе нас у далёкае мінулае. У слове бачыцца сам чалавек, яго душа, яго характар, думкі, мары, захапленні, занятак, яго радасці і няўдачы, пякучы боль і адчай. І ўспамінаецца дарагі і любімы Уладзімір Караткевіч: “Наша мова вечная, бо ўся яна, як наш характар”. Каб палюбіць, трэба душой спазнаць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.