Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пазнаём свой край

Дата: 14 января 2016 в 14:53, Обновлено 14 января 2016 в 14:58
417 просмотров

Канікулы, такія чаканыя, прайшлі. Але засталіся яркія і запамінальныя карціны падарожжа ў гісторыю нашай краіны. 6 студзеня паехалі на экскурсію. У гэты раз экскурсіённыя дарогі прывялі нас у горад Кобрын, якія здаўна славіцца сваёй цікавай гісторыяй. Уразіў музей імя Суворава. 16 залаў расказалі і гісторыю самаго горада, і прадставілі постаці знакамітых людзей, лёс якіх быў звязаны з Кобрынам.
Але які Новы год без цудаў?! А цуда нас чакала на страусінай ферме. Аказваецца там жывуць не толькі экзатычныя птушкі, але і Снягурачка і Дзед Мароз, якія сустрэлі нас карагодамі і гульнямі, падарункамі і сувенірамі са скарлупы яйца страуса.
Дарога дадому праходзіла праз г. Пружаны. Мы не ўтрымаліся, каб не пакатацца на каньках у Лядовым палацы.
А наперадзе нас чакаюць новыя падарожжы па роднай Беларусі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.