Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

……Каляда, калядзіца, Малада маладзіца……

Дата: 27 декабря 2013 в 20:27, Обновлено 27 декабря 2013 в 20:31
853 просмотра

Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Мы чакаем ад іх нейкага асаблівага настрою, марым аб здзяйсненні жаданняў ды недзе ў душы, далёка-далёка, усё ж такі верым у цуд. Традыцыйным святам у Рэплеўскай СШ сталі Калядкі і з кожным годам яны набіраюць большы палет. Каляды – адно з самых міфістычных святаў у старажытных славян, якое доўжыцца два тыдні, на працягу якіх людзі ходзяць у госці, гуляюць у калядныя гульні. Гэта свята вясёлае: да пачатку работ у полі яшчэ далёка, ды і падчас Калядаў нельга рабіць ніякай працы, можна толькі весяліцца, каб падтрымаць сілы святла сваім настроем ды задорам. Вось і вучні нашай школы ў гэтым годзе вырашылі калядаваць. Калядаванне – адна з самых яркіх традыцый, якая дайшла да сучаснасці. Вяселле і шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў, павылазіўшых з таго свету, ды аберагчы людзей ад іх. Вось і ў гэтыя калядныя святы моладзь сабралася разам, пераапраналася ў строі татэмных жывёл: мядзведзя, карову, казу, каня – сімвалы дастатку і багацця, а яшчэ – у бусла, што лічыўся талісманам удачы і ладу. Калядоўшчыкі хадзілі па хатах, спявалі святочныя песні, жадалі гаспадарам усяго лепшага, услаўлялі сілы святла і гралі на музычных інструментах. У знак удзячнасці гаспадары адорвалі калядоўшчыкаў пачастункамі, грашыма.Пайшла Каляда калядуючы,А за ёй дзеўкі шчадруючы.Пайшла Каляда ў адну хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла Каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла Каляда ў трэцюю хату, А ў гэтай хаце сала шыпіць. Каляда, калядзіца,Малада маладзіца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.