Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2014 в 16:17, Обновлено 21 февраля 2014 в 16:30
629 просмотров

Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова.
(З. Бядуля)
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999. Настаўнікі беларускай мовы Кудраўцава Е.І., Жук Т.А. расказалі пра тое, што першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
У гэты дзень ў школе прайшлі мерапрыемствы. Вучні 5-8 класаў спаборнічалі на лепшага знаўца беларускай мовы.. А вучні 9-11 класаў знаёміліся з жыццём і творчасцю Яўгеніі Янішчыц. Гучалі яе вершы ў выкананні вучняў 10,11 класа, радкі беларускіх пісьменнікаў пра мову ў выкананні вучняў 8 класа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.