Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Спартыўнае свята "Разам з татай"

Дата: 27 февраля 2017 в 09:50, Обновлено 27 февраля 2017 в 21:53
790 просмотров

Тебя благодарить я не устану,
За силу, мужество твое,
Ты самый лучший в мире папа,
Мне так с тобою повезло!
Традыцыйна ўжо сёмы год запар настаўнікі пачатковых класаў запрасілі пачаткоўцаў на свята “Разам з татам”. Разам з татам прыйшлі хлопчыкі, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, дзяўчынкі,якія падрыхтавалі татам і хлопчыкам музычныя прывітанні і віншаванні і мамы, якія ў гэты дзень былі ў групе падтрымкі.
Вось ў суботу на спаборніцтва выйшлі дзве каманды “Летчыкі” і “Танкісты”. З пераменнай паспяховасцю спаборнічалі каманды, шчыра, па-сапраўднаму гулялі таты са сваімі дзецьмі. І тыя песні, якія падаравалі вучні, былі словамі ўдзячнасці, якія могуць супакоіць, сагрэць, узняць настрой, ім адзіным—нашам татам.
Менавіта так мы хацелі павіншаваць самага ўнікальнага чалавека на свеце . Чалавека, якім захапляемся і шануем , таму што ведаем яго з самага дзяцінства.
Тата , мы жадаем табе заставацца паспяховым і мудрым , і заўсёды адчуваць сябе здаровым і шчаслівым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.