Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

“Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Сама Каляда ідзе, казу вядзе, шчасце і радасць нясе!“

Дата: 29 декабря 2012 в 22:52, Обновлено 19 марта 2013 в 19:43
Автор: Жук Т. А.
2 026 просмотров

Менавіта такімі словамі калядоўшчыкі абвяшчалі пра свой прыход у кожнай хаце.Продкі лічылі, што калі весела пачаць год, то і пройдзе ён весела. Старажытны калядны абрад не знік ў новым тысячагоддзі. Вучні этнаграфічнага гуртка Рэплеўскай СШ святкуюць Каляды, як і астатнія традыцыйныя беларускія каляндарныя святы, ужо шмат год. Традыцыйна святкуюць гэта свята, а ў гэтым годзе Каляда з казой, чарцямі і калядоўшчыкамі завітала амаль ў кожную хату вескі Рэпля. Калядны абрад, які ладзілі дзеці, абсалютна аўтэнтычны. Усе калядныя спевы развучваюцца загадзя, усе строі і касцюмы таксама стараліся рабіць падобнымі на калядныя ўзоры мінулых часоў. 24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я. Раство — свята сямейнае, не шумнае. Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне ў гэтую ноч вітаюць прыход у свет Хрыста.Ну, хто не любіць спяваць гэтыя прыгожыя, вясёлыя песні? Дарэчы, іх не пачуеш у нейкі іншы перыяд года, напрыклад, летам. Гэта было б смешна, праўда? Тым часам, каля святочнай елкі альбо ў касцёле пры яслях, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, гэтыя песні проста неабходныя

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.